Вторник, 14 января 2025

Пружаны признаны самым чистым райцентром республики

3 393
Па выніках мінулага года ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў сярод гарадоў чацвёртай групы першае месца заваявалі Пружаны. З гэтай нагоды ў мінулую суботу раённы цэнтр наведалі намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь М.С.Ліпень і намеснік генеральнага дырэктара абласнога ўпраўлення ЖКГ        М.П.Ёлап.
У райвыканкаме ў прысутнасці прадстаўнікоў адказных за стан горада прадпрыемстваў і арганізацый, кіраўніцтва раённага Савета дэпутатаў і загадчыкаў аддзелаў райвыканкама адбылося ўрачыстае ўручэнне пераходнага Чырвонага вымпела пераможцы. Старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, прыняўшы з рук намесніка міністра дарагую ўзнагароду, тут жа перадаў яе дырэктару КУВП «Камунальнік» А.Ф.Шопіку (на здымку) з наказам працаваць так, каб і далей міністры прыязджалі ў Пружаны
толькі для пераўручэння
такіх вымпелаў.
Перамога ў гэтым конкурсе, безумоўна, з’яўляецца высокай адзнакай работы выканаўчай улады і службы камунальнай гаспадаркі раёна. Гэта адзначалі, віншаваўшы прысутных з заслужанай узнагародай, і шаноўныя госці. Старшыня райвыканкама ў сваёй прамове завастрыў увагу на тым, што ў горадзе не проста наведзены парадак,— іншымі сталі самі гараджане. Яны адчуваюць асабістую адказнасць за стан вуліц і двароў. Выхаванню гаспадарлівасці, акуратнасці і адказнасці, сказаў Аляксандр Іванавіч, і ў далейшым будзе ўдзяляцца значная ўвага.
Старшыня райвыканкама назваў лічбы: у 2007 годзе ў Пружанах было заасфальтавана 5,4 км вуліц, у 2008-ым — 12,1 км, 2009-ым — 5 км, 2010-ым — 7,3 км. Усяго ж у горадзе ўжо заасфальтавана 82% вуліц. Праграмай развіцця раёна на 2011-2015 гады запланавана давядзенне гэтай колькасці да 100%, завяршэнне бягучага рамонту асфальтавага пакрыцця ўсіх дваровых тэрыторый шматпавярховых жылых дамоў. Трэба ўмела лічыць затраты на цывілізаванае выкананне работ па ўтрыманні горада ў парадку, каб сродкаў хапіла на ўсё,— зазначыў Аляксандр Іванавіч.
Перамога ў конкурсе з’яўляецца не толькі маральнай, але і фанансавай падтрымкай Пружан. Разам з вымпелам горад атрымаў важкі грашовы дадатак — 47,8 мільёна рублёў, якія будуць расходаваны перш за ўсё на набыццё новага абсталявання для яго далейшага добраўпарадкавання.
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *