Пятница, 17 января 2025

Пружаны будет украшать искусственная елка

12 579

Напярэдадні Новага года наш горад заззяў. Асабліва прыгожыя Пружаны ў цёмны час сутак, калі радуюць вока рознакаляровымі агеньчыкамі вокны і фасады як адміністрацыйных будынкаў, так і прыватных дамоў.

Бясспрэчна, найбольш кідаецца ў вочы вялікая штучная ёлка, якую ўстанавілі на плошчы перад райвыканкамам.IMG_9257_5396

— Ёлка, калі можна так сказаць, эксперыментальная, — расказвае старшыня райвыканкама М.М.Серкоў. – Металаканструкцыю, каб больш не псаваць жывых ёлак,  знарок да Новага года змайстравалі на тэрыторыі нашага  раёна, у ТАА “Загедан”. І,  дарэчы, абышлося гэта намнога танней, чым прапаноўвалі прадпрыемствы Мінска. Праўда, з-за некаторага прамаруджвання ўстанавілі штучную ёлку ў не зусім зручным месцы. У наступныя гады перад навагоднімі святамі яна будзе радаваць людзей, магчыма, у скверы ўздоўж  вуліцы Янкі Купалы ці на плошчы перад Палацам культуры.  І, у адрозненне ад сёлетняга года, металаканструкцыя будзе ўпрыгожана выключна толькі яловымі галінамі з лесанарыхтовак.

Акрамя гэтай штучнай ёлкі, яшчэ дзве “жывыя” навагоднія прыгажуні ўстаноўлены каля Воднага палаца і Палаца культуры. Штучныя ёлачкі значна меншага памеру ўстаноўлены каля райвыканкама. Часам неверагодныя навагоднія кампазіцыі і малыя архітэктурныя формы створаны каля арганізацый і ўстаноў. Агнямі зіхацяць гарадскія вуліцы. Мяркуецца ўстанавіць навагоднія ёлкі і ў кварталах шматпавярховай забудовы. Але гэта ўжо планы не на бліжэйшыя, а на наступныя навагоднія святы.IMG_9175_5357

Сустрэць Новы год у амаль што казачным убранні дапамаглі гораду шматлікія арганізацыі і прадпрыемствы, якія выдзелелі для гэтага грошы. Пастараліся і асобныя гараджане, якія ўпрыгожылі свае кватэры і дамы. Дарэчы, і зараз за лепшае ўпрыгожанне як адміністрацыйных, так і ўласных тэрыторый і дамоў грамадзян прадугледжана ўзнагароджанне. Яго атрымаюць пераможцы, вызначыць якіх спецыяльная камісія, створаная пры райвыканкаме.

Аднак ужо цяпер, як зазначыў старшыня райвыканкама, захапляе СШ №4: яе здолелі аформіць вельмі прыгожа, не маючы на тое значных сродкаў.

Галіна КАЛЯДА

На здымку:  ёлка на металаканструкцыі, апошнія прыгатаванні  робяць электрыкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *