Раён наведаў з рабочым візітам Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь Эдуард Шапіра.
Ён сустрэўся са старшынёй райвыканкама А.І.Юркевічам, пазнаёміўся з эканамічным развіццём Пружаншчыны, яе вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай.
Мэта паездкі: прыцягненне ў раён інвестыцый з Ізраіля. У прыватнасці, ішла гутарка наконт укаранення прагрэсіўных тэхналогій пры стварэнні ў горадзе газонаў і пастаўкі на малочнатаварныя фермы раёна абсталявання сусветна вядомай ізраільскай кампаніі «Афікім».