Воскресенье, 20 апреля 2025

Пружанцы поддержали подписями двух кандидатов в Президенты

1 809

Звыш 10450 подпісаў за дзеючага Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку і  116 – за Таццяну Караткевіч аддалі пружанцы падчас збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы.выборы 11

Такі вынік мела работа дзвюх ініцыятыўных груп, якія працавалі ў раёне. Збор подпісаў вёўся па месцы жыхарства грамадзян і ў працоўных калектывах. Былі разгорнуты перадвыбарныя пікеты раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, РК БРСМ, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Аднак па дадзеных раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта, найбольш подпісаў – 83% давялося сабраць дзякуючы дамавому і пакватэрнаму абходам.

*

У так званым кадравым дні, які прайшоў у цэнтральным офісе РГА “Белая Русь” у Мінску, прынялі ўдзел прадстаўнікі Пружаншчыны – лідар раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Т.Кашкан і намеснік старшыні райвыканкама М.Кудравец.

З мэтай устаноўкі асабістых кантактаў і азнаямлення з адзінымі патрабаваннямі да вядзення работы ў раённых арганізацыях гэтага грамадскага аб’яднання, у Мінску збіраліся лідары “Белай Русі” з рэгіёнаў і іх куратары. У прысутных была магчымасць пазнаёміцца з адметнымі формамі работы раённых арганізацый з іншых раёнаў і абласцей.

Старшыня рэспубліканскага Савета  РГА “Белая Русь” А.М.Радзькоў перадаў актыву аб’яднання падзяку Прэзідэнта за збор подпісаў у яго падтрымку на вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах і паставіў задачы на бліжэйшую выбарчую кампанію. Варта адзначыць, што колькасць членаў “Белай Русі” на Пружаншчыне павялічваецца і на дадзены момант складае звыш 600 чалавек.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *