П’янства калечыць лёсы, разбурае сем’і і забірае жыцці. Вельмі цяжка супрацьстаяць гэтай загане паасобку, але ўсе разам мы зможам мінімізаваць наступствы. Пружанскі райвыканкам выступае з наступнымі прапановамі:
* забараніць продаж спіртных напояў у прадуктовых магазінах горада Пружаны, акрамя 5-6 спецыялізаваных.
* прыцягваць да адказнасць леснікоў, на тэрыторыях лясных масіваў якіх будуць выяўлены бровары.
* унесці ў калектыўныя дагаворы пункт, згодна з якім у дапамозе гаспадарак будзе адмоўлена тым, хто гандлюе самаробным алкаголем, спойвае работнікаў.
Ці згодны Вы з гэтымі прапановамі? Магчыма, у Вас ёсць свае варыянты барацьбы з п’янствам. Пакідайце свае меркаванні ў каментарыях.