З 1 чэрвеня спыняюць работу філіялы Пружанскага райспажыўтаварыства «Стымул» (г.п.Ружаны) і «Янтар» (г.п.Шарашова).
Як паведаміў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Д.П.Карпей, пасля скасавання філіялаў Шарашоўская зона будзе далучана да зоны абслугоўвання філіяла «Колас», а Ружанская — да ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці». За кошт магазінаў «Універмаг» і «Будаўнік», якія ёсць у абодвух пасёлках, адбудзецца ўзбуйненне ФПР «Гандлёвы цэнтр».
У райспажыўтаварыстве запэўніваюць, што захаваюцца ўсе гандлёвыя кропкі, якія будуць функцыянаваць па-ранейшаму, а рэарганізацыя не пагоршыць забеспячэнне магазінаў таварамі.
Марына Вакульская.