1 жніўня ў польскай Гайнаўцы адбылося свята «Кірмаш зубра». Да ўдзелу ў ім былі запрошаны і пружанцы.
Са сваімі вырабамі з саломкі, роспісамі на шкле, разьбой па дрэве ездзілі ў Гайнаўку майстры народных промыслаў Арцём Андросаў, Раіса Баюра і Наталля Свешнікава. Выстава іх твораў стала ўпрыгожаннем вялікага кірмашу. Вакальны гурт «Забава» аўтаклуба Палаца культуры радаваў сваімі мілагучнымі песнямі. А вечарам салістка эстраднай студыі Карына Валанчутэ выступіла з сольным канцэртам.
Ганна Хадаровіч.