На малочным камбінаце адбылася пробная варка і дэгустацыя двух новых відаў сыроў — «Галандскі прэміум» і «Аляксандраўскі».
Тэхналогія іх вытворчасці куплена прадпрыемстваму вядомай нідэрландскай фірмы «Кансігма-Лакт».
Гэтыя сыры адносяцца да галандскай групы і адрозніваюцца ад іншых цвёрдых сыроў вытворчасці малочнага камбіната не толькі асаблівай закваскай і ўмовамі браджэння, але і аднародным сырным цестам з роўнымі дзірачкамі-вочкамі.
Цяпер новыя сыры праходзяць перыяд выспявання. Гурманы змогуць ацаніць іх смак менш чым праз месяц.
Ганна Хадаровіч.