Среда, 15 января 2025

Пружанские школьники получили письма от Президента

2 171

Дваццаць пружанскіх школьнікаў, удзельнікаў Усебеларускай акцыі БРСМ і БРПА “Пытанне Прэзідэнту”, атрымалі падзячныя пісьмы кіраўніка дзяржавы. Іх у святочнай абстаноўцы ўручылі ў чацвер у кінатэатры “Спадарожнік”. У пісьмах Аляксандр Рыгоравіч падзякаваў вучням за цікавыя пытанні. У акцыі, як паведаміла першы сакратар РК БРСМ Таццяна Дзядзюн, прынялі ўдзел школьнікі многіх школ горада і раёна, навучэнцы каледжа. Як сведчыць з пытанняў, дзяцей і падлеткаў хвалююць вельмі многія аспекты жыцця, і не толькі школьнага. Яны цікавіліся, напрыклад, ці будуць павышаны зарплаты іх бацькам, чаму цяжка знайсці новую работу? Падымалі пытанні, якія тычацца дзесяцібальнай ацэнкі ведаў вучняў, павелічэння колькасці бюджэтных месцаў у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, забяспечанасці школьных кабінетаў і спартыўных залаў адпаведным абсталяваннем і інвентаром. Пыталіся пра сур’ёзнае: “Ці будзе ўведзена стыпендыя школьнікам?», —  і не зусім: “Чаму ў нашы школы не прыязджаюць вядомыя спартсмены, каб з намі сфатаграфавацца?”.

Аўтары самых цікавых пытанняў не толькі атрымалі  падзяку кіраўніка дзяржавы, але, відаць, яшчэ і ўпэўненасць цвёрда ісці да пастаўленай мэты. Бо, як адзначыў Прэзідэнт на нядаўняй сустрэчы з маладымі людзьмі ў Нацыянальнай бібліятэцы, галоўная складаючая поспеху кожнага чалавека – гэта жаданне дасягнуць вяршыні, якую кожны вызначыў для сябе.

Аднак 28 кастрычніка запомніцца многім пружанскім школьнікам не толькі таму, што ў іх асабістых архівах з’явіліся такія памятныя дакументы, як пісьмы Прэзідэнта, якія ўручыў ім старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Макарэвіч. У гэты дзень 30 самых дастойных гімназістаў ва ўрачыстай абстаноўцы былі прыняты ў рады раённай арганізацыі БРСМ. Віталі новых членаў маладзёжнай арганізацыі ветэраны В.А.Гаўрыловіч і І.М.Алякумаў.
Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *