Не адну ўзнагароду за прапаганду здаровага ладу жыцця прывезлі з міжнароднай выставы-кірмашу “Мой выбар”, якая прайшла ў Брэсце, пружанскія педагогі і школьнікі.
Пераможцамі ў абласным аглядзе-конкурсе творчых работ сталі СШ №1 і СШ №3, гімназія. Так, СШ №1 заваявала 1 месца ў намінацыі на лепшы відэаролік (аўтар ідэі педагог-арганізатар І.А.Цемнасагатая) і 3 месца за вонкавую рэкламу, у стварэнні якой удзельнічалі дзевяцікласнікі, сацыяльны педагог М.А.Жалязка і намеснік дырэктара А.А.Малышчык. Відэаролік гімназіі (аўтары – вучаніца 11 класа Дар’я Луцкевіч і сацыяльны педагог Т.С.Матвіенка) заняў другое месца. А плакат СШ №3, над якім працавала выпускніца школы Аліна Маслюкова, — першае.
Галіна Каляда.