Выхаванцы трэнера па фігурным катанні Руфіны Ганчарук вярнуліся з міжнародных спаборніцтваў з узнагародамі. У кастрычніку ў Мінску праходзіў прэстыжны міжнародны турнір Ice Star 2013. У сваіх узроставых катэгорыях першае месца заняла член нацыянальнай зборнай Беларусі па фігурным катанні Анастасія Зайцава, другое месца дасталося Яўгену Пузанаву.
Лізавета Маліноўская пакарыла Славакію. Дзяўчынка заняла першае месца на спаборніцтвах, што праходзілі ў горадзе Трнава.
Зараз выхаванцы Руфіны Аляксееўны рыхтуюцца да турніру ў Рызе.
А трэнер па фігурным катанні Вольга Уважаная вярнулася са сваёй камандай з украінскага горада Чарнаўцы, дзе прайшлі спаборніцтвы Bukovina Open 2013. Яе дзяўчынкі таксама паказалі добры вынік, а ўзнагароды першай ступені атрымалі Насця Белавус, Надзя Новік, Карына Маруфенка, Ульяна Хадаровіч і Аліна Ланіна.
Відэа з некаторымі выступленнямі пружанскіх фігурыстаў можна паглядзець на нашым сайце.