У сталічнай гасцініцы «Беларусь» назвалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх пераваг «Прадукт года-2014». Лепшыя прадукты былі вызначаны ў 85 намінацыях. Сярод іх і вырабы пружанскіх сыраробаў.
Адны з апошніх сырных навінак «Фрыбуржуа», «Ланбергольд» і «Армель», якія вырабляюць на нашым малочным камбінаце», узнагароджаны дыпломам другой ступені ў намінацыі «Сыр». Прэмію Гран-Пры ў катэгорыі «Інавацыя» атрымаў сыр «Вінзар». Між іншым, пераможцы конкурсу маюць права пазначацца спецыяльным знакам «Прадукт года».
Акрамя таго, ААТ «Пружанскі малочны камбінат» атрымаў сертыфікат і медаль «Лідар галіны-2013», а кіраўнік прадпрыемства У.М.Мікіціч удастоены ордэна «Зорка славы. Эканоміка Беларусі». Узнагароду атрымала таксама начальнік сыраробнага цэху А.М.Карсюк — сертыфікат «Спецыяліст года-2013» і медаль «За заслугі і дасягненні».
Марына Вакульская.