Суббота, 15 февраля 2025

Пружанские пловцы опять с наградами!

2 417

30-31 сакавіка ДЮСШ №2 прымала гасцей на першынстве горада Пружаны па плаванні.  У спаборніцтвах прымала ўдзел таксама каманда  з Брэста.

У многіх дысцыплінах пружанцы не пакінулі шанцаў на перамогу плыўцам з абласнога цэнтра. Першыя і другія месцы нашай зборнай прынеслі Ганна Вільчык, Дзмітрый Сапронаў, Варвара Шыракова (6 грамат па выніках двух дзён), Арцём Шышко, Хрысціна Жорах, Дар’я Нічыпаровіч, Надзея Малюціна, Ганна Барысюк, Аляксандр Басак, Ягор Падгурскі, Лізавета Люсцібер, Ксенія Раманюк, Анастасія Пуцык, Кірыл Гуц, Антон Якутчык, Іван Валанчус, Уладзіслаў Ільяшук.  Пры гучнай падтрымцы трыбун перамагла пружанская каманда і ў эстафеце.

Трэніруюць юных плыўцоў Аляксандр Махнач, Аляксандр Дземідовіч, Аляксандр Шаманаў.

Кацярына ПАШКЕВІЧ,  Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *