Суббота, 14 декабря 2024

Пружанские певицы Наташа Трус и Карина Шаманова получили дипломы республиканского конкурса

3 068

Напрыканцы года былі падведзены вынікі трэцяга рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі». На ўдзел у конкурсе было пададзена звыш 700 заявак, у паўфінал прайшлі 130 спевакоў, чацвёра з якіх — прадстаўнікі Пружаншчыны. Цікава, што трое з іх: Карына Шаманава (Валанчутэ), Наталля Трус і  Арцём Мацкевіч — займаюцца з кіраўніком эстраднай студыі Палаца культуры «Меладын» Эўгеніюсам Валанчусам, а чацвёртая — Паліна Лаптановіч — у яго дачкі Карыны ў эстраднай студыі Новазасімавіцкага СДК.DSC06944

Выйшлі ў фінал і атрымалі ўзнагароды Карына і Наталля (на здымку). Карына Шаманава ўдастоена спецыяльнага дыплома «За вернасць традыцыям» у намінацыі «Эстрадны вакал», Наталля Трус заваявала другае месца ў намінацыі «Эстрадны вакал. Малодшая ўзроставая катэгорыя».

Кацярына ПАШКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *