Среда, 6 ноября 2024

Пружанские парикмахеры лучшие!

3 508

Цырульнікі ў Пружанах выдатныя. Гэта пацвердзіў ІV абласны конкурс прафесійнага майстэрства па цырульніцкім мастацтве «Натхненне-2012». З чатырох намінацый работніцы Дома быту «Прэстыж» ААТ «Пружанскі РКБА» Алена Чараднічэнка і Ірына Лукша ўдзельнічалі ў двзюх: вячэрняя і крэатыўная мужчынская і жаночая прычоскі.

Журы высока ацаніла творчыя работы нашых майстрых. Алёна Іванаўна заняла першае месца, Ірына Міхайлаўна — другое. Па колькасці набраных балаў пружанскія цырульнікі былі прызнаны лепшымі майстрамі прычосак у вобласці сярод больш двух дзясяткаў удзельнікаў. Яны ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Алег СІДАРЭНКА, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *