Понедельник, 2 декабря 2024

Пружанские легкоатлеты вернулись с соревнований с медалями

1 773

На працягу двух дзён у Мінску праходзіла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы. Каманда Брэсцкай вобласці ў агульнакамандным заліку заняла першае месца. Свой уклад у перамогу ўнеслі выхаванцы пружанскай ДЮСШ №1 Іван Стэпусь, Яраслаў Андрасюк і Павел Стагніеў. Так, Павел Стагніеў (Шаняўская СШ) паказаў трэці вынік у кіданні кап’я. Але найбольшага поспеху дабіўся Іван Стэпусь (гімназія). Хлопец быў мацнейшым у скачках у даўжыню з вынікам 6,24 метра. Дыстанцыю 60 метраў ён пераадолеў за 7,73 секунды, што прынесла сярэбраны медаль.

Лёгкай атлетыкай Іван пачаў займацца ў ДЮСШ №1 пяць гадоў таму назад пад кіраўніцтвам трэнера Валянціны Адамаўны Красько. Адразу, як яна цяпер успамінае, паказаў выдатныя задаткі спрынтара. Пазней пачаў практыкавацца ў скачках у даўжыню. Дарэчы, прывёў у спартыўную школу і свайго аднакласніка Яраслава Андрасюка. Цяпер практычна на ўсіх спаборніцтвах Іван і Яраслаў выступаюць разам.

Наперадзе Івана чакаюць не менш адказныя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Хочацца верыць, што яго майстэрства з кожным стартам будзе расці і далей. Ну, а ўспамінамі пра нядаўнюю рэспубліканскую спартакіяду школьнікаў стануць два медалі і два дыпломы, якія юнак прывёз з Мінска.

На здымку: дзевяцікласнік гімназіі Іван Стэпусь са сваім трэнерам В.А.Красько.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *