Воскресенье, 8 декабря 2024

«Пружанские киты» проиграли барановичскому «Сталкеру» со счетом 2:3

1 999

У мінулую суботу ў Лядовым палацы ў Пружанах прайшоў матч адкрыцця III чэмпіянату сярод каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. Гульні папярэднічалі ўрачыстасці. Да хакеістаў і балельшчыкаў, якія практычна поўнасцю запоўнілі трыбуны, звярнуўся з прамовай намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах паднеслі капітанам каманд караваі. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.IMG_4874

І на лёдзе пачалася сапраўдная мужчынская барацьба паміж пераможцам рэгулярнага чэмпіянату мінулага года «Сталкерам» з горада Барана-вічы і ўладальнікам Кубка плей-оф «Пружанскімі кітамі». Цікавасць сустрэчы падагравалася пытаннем: ці зможа, нарэшце, наша каманда перамагчы самага нязручнага для сябе саперніка? За два мінулыя сезоны зрабіць гэта ніяк не ўдавалася. Таксама ў складзе пружанцаў сёлета з’явіўся Раман Чыжэўскі — лепшы бамбардзір мінулагодняга чэмпіянату, выхаванец нашага хакея, які летась выступаў за каманду «Івацэвіцкія рысі».

Першы перыяд гульні праляцеў на адным дыханні. Галявыя моманты ўзнікалі то ля адных, то ля другіх варот. Забітых шайб гледачы так і не дачакаліся. Удала гулялі варатары, а часам недакладнасцю грашылі нападаючыя.

Лік у матчы быў адкрыты толькі ў сярэдзіне другога тайма. На жаль, шайба пабывала ў варотах пружанскай каманды. З мінімальнай перавагай гасцей хакеісты адправіліся на другі перапынак.IMG_4901

Усё вырашалася ў заключным адрэзку гульні, які запамятаўся шматлікімі выдаленнямі. На пачатку перыяду дысцыплінарным штрафам быў пакараны і выдалены да канца сустрэчы наш Раман Чыжэўскі. А потым праз некалькі мінут другая шайба апынулася ў варотах «Пружанскіх кітоў». І гэта пры тым, што нашы гулялі ў большасці. 0:2 — і ніякіх шанцаў на выратаванне?

Але так не думалі нашы хакеісты. За пяць мінут да сірэны Сяргей Старавойтаў, калі пружанцы гулялі супраць трох хакеістаў саперніка, скараціў лік да мінімуму. Яшчэ праз тры мінуты Сяргей Русанаў у такой жа сітуацыі зраўняў лік на табло —2:2.

Да канца матча заставаліся дзве мінуты, і здавалася, што сапернікі разыдуцца мірам. Да таго ж, нашы хакеісты атрымалі колькасную перавагу. Але тут здарылася сапраўдная драма — пасля грубай памылкі аднаго з пружанскіх хакеістаў госці з блізкай адлегласці расстралялі ва ўпор вароты Паўла Вакулы. Часу, каб адыграцца, ужо не заставалася.

Лепшымі ігракамі сустрэчы былі прызнаны варатары Павел Вакула і Ігар Кільдзюшоў.

Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *