Среда, 15 января 2025

«Пружанские киты» обыграли пинский «Волат» и поднялись на второе место в турнирной таблице

1 563

У Заходняй аматарскай хакейнай лізе ў мінулыя выхадныя прайшлі матчы пятага тура. «Пружанскія кіты» гулялі ў Пінску з мясцовым «Волатам».кіты

Сустрэча прайшла з перавагай нашай каманды і завяршылася ўпэўненай перамогай пружанцаў з лікам 7:2. Па дзве шайбы на свой рахунак запісалі Сяргей Старавойтаў, Сяргей Шырокі і Андрэй Венскі. Дакладны кідок па варотах сапернікаў нанёс таксама Андрэй Ганчароў.

Турнірную табліцу  ўзначальвае «Сталкер» (Баранавічы), які мае 12 ачкоў. На другім радку знаходзяцца «Пружанскія кіты» — 9.  Адразу пяць каманд  набралі па 6 балаў.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *