Суббота, 14 декабря 2024

«Пружанские киты» дома обыграли «Волат» и вышли в плей-офф

1 284

Прайшлі гульні апошняга тура рэгулярнага чэмпіянату каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. «Пружанскія кіты» ў мінулую суботу прымалі «Волат» з Пінска. Нашай камандзе, каб трапіць ў плей-оф, патрэбна была толькі перамога. І яе яна здабыла ў нялёгкай і напружанай барацьбекитики

Першы перыяд прайшоў  роўна. Магчымасці для ўзяцця варот мелі абедзве каманды, але лік так і не быў ад-крыты.

На першай мінуце другога гульнявога адрэзку сапернікі абмяняліся галамі. Спачатку госці выйшлі наперад, а потым Мікіта Кульба аднавіў раўнавагу ў ліку. Літаральна за некалькі мінут да апошняга перапынку Раман Чыжэўскі вывеў пружанцаў наперад — 2:1.

У трэцім перыядзе атакі накатваліся на вароты то адной, то другой каманды. Пайшла цэлая серыя выдаленняў. Развязка наступіла на апошніх секундах сустрэчы, калі хакеісты «Волата» замянілі варатара палявым іграком. Шайбу ў пустыя вароты пінскай каманды накіраваў Аляксандр Герасімчук. Такім чынам, пружанскія хакеісты атрымалі перамогу з лікам 3:1, а разам з ёю і пуцёўку ў плей-оф.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *