У Заходняй аматарскай хакейнай лізе прайшлі вырашальныя чвэрцьфінальныя матчы серыі плэй-оф. «Пружанскія кіты» гулялі ў мінулую суботу дома з пінскім «Волатам». Пераможца гэтай сустрэчы атрымліваў пуцёўку ў паўфінал.
Гульня прайшла ў цікавай, захапляльнай барацьбе і трымала ў напружанні балельшчыкаў да самай фінальнай сірэны. Але пружанскія хакеісты праявілі сапраўдную волю, вытрымку і заслужана перамаглі.
Героем матча стаў капітан каманды Сяргей Старавойтаў, які закінуў дзве шайбы і двойчы зрабіў галявыя перадачы. Фінальная сірэна зафіксавала перамогу «Пружанскіх кітоў» з лікам 4:2.
Вызначыўся і сапернік нашай каманды па паўфіналу. «Гарынь» са Століна з футбольным лікам 1:0 перамагла ХК «Івацэвічы». Такім чынам, у паўфінале да дзвюх перамог пружанцы пазмагаюцца з «Гарынню». Першая гульня адбудзецца ў канцы сакавіка.
Мікола Архуцік.