Среда, 26 марта 2025

«Пружанские киты» вышли в плей-офф

1 986

У мінулыя выхадныя прайшлі чарговыя матчы ў Заходняй аматарскай хакейнай лізе без удзелу пружанскай каманды. ХК «Лунінец» на сваёй лядовай пляцоўцы саступіў «Сталкеру» з Баранавічаў — 2:4. Столінская «Гарынь» з лікам 1:2 пацярпела паражэнне ў Івацэвічах. Лідар турніру — «Волат» (Пінск) нанёс паражэнне «Бярозе» — 3:2.

Такім чынам, «Пружанскія кіты» незалежна ад выніку апошняга гасцявога матча з «Волатам», гарантавалі сабе месца ў плэй-оф, куды выходзяць чатыры мацнейшыя каманды.

Вось, як цяпер выглядае турнірная табліца: «Волат» (Пінск) — 31, «Сталкер» (Баранавічы») — 29, «Леон» (Слонім) — 24, «Пружанскія кіты» — 22, ХК «Лунінец» — 20, «Івацэвічы» — 19, «Гарынь» (Столін) — 16, «Бяроза» — 1.

Мікола АРХУЦІК

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *