46 вадзіцеляў першага класу з Брэсцкай вобласці адправіліся працаваць у Сочы. Пружанскі аўтапарк таксама накіраваў у курортны горад двух спецыялістаў.
Аляксандр Каляшчук і Мікалай Браніцкі будуць вадзіць сочынскія аўтобусы падчас Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.
Дагавор быў заключаны з муніцыпальным унітарным прадпрыемствам «Сочиавтотранс».
У адпаведнасці з дамоўленасцю, кіроўцам выдадуць уніформу, аплоцяць пражыванне і харчаванне.
Расія дамовілася з беларускім кіраўніцтвам на працаўладкаванне ў алімпійскі Сочы каля 350 вадзіцеляў.
Кацярына Пашкевіч.