Четверг, 17 апреля 2025

Пружанская инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды приглашает принять участие в фотоконкурсе

1 621

Штогод праводзіцца рэспубліканскі фотаконкурс «Гэта твая зямля», мэта якога — прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблем захавання прыродных багаццяў Беларусі. Сёлета конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях — «Прыгажосць роднай прыроды» і  «Экалогія і чалавек». Да ўдзелу запрашаюцца юрыдычныя і фізічныя асобы ў наступных катэгорыях: — вучні; — аматары; — прафесіяналы. Кожная работа, якая высылаецца на конкурс, павінна суправаджацца інфармацыйным лістом удзельніка з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя, імя па бацьку і ўзросту аўтара, паштовага адрасу і тэлефона.SONY DSC

Здымкі прадастаўляюцца ў каляровым варыянце ў электронным выглядзе і аддрукаваныя на фотапаперы фармату 20х30 см альбо 30х45 см (гэты фармат пераважней). Ад аднаго аўтара прымаецца не больш пяці работ. Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў — раённы, абласны і рэспубліканскі.

Пружанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя чакае вашыя фотаработы да 15 чэрвеня. Іх можна даслаць па пошце ці прынесці па адрасе: 225033, г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78 (чацвёрты паверх) з адзнакай «На фотаконкурс». Работы, якія перамогуць на раённым этапе, будуць удзельнічаць у абласным, а калі пашанцуе — і ў рэспубліканскім. Вынікі стануць вядомы да канца лета. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *