У мінулую суботу ў спорткомплексе «Брэсцкі» прайшоў Кубак Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
Спартсмены спаборнічалі як у асабістым, так і камандным заліках. Удала выступілі нашы зямлячкі. Ганна Ташпулатава выйграла забег на дыстанцыі 400 метраў, а таксама ў складзе каманды Брэсцкай вобласці першынствавала ў эстафеце 4х400 метраў. У кіданні кап’я лепшай стала Марына Букса. Нагадаем, што дзяўчаты пачыналі свой шлях у вялікі спорт у Пружанскай ДЮСШ №1.
Абедзве яны ўключаны ў склад зборнай рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў камандным чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе 19-20 чэрвеня ў нарвежскім горадзе Берген.
Мікола Архуцік.