ЧЭМПІЯНАТ Еўропы па акадэмічным веславанні, які праходзіў у Партугаліі, вызначыў лепшых спартсменаў у гэтым відзе спорту. Прыемна ўсведамляць, што сярод пераможцаў і ўраджэнка Пружан Ганна Гаўра.
Жаночая чацвёрка без рулявога, у складзе якой і выступала Ганна, амаль на 7 секунд апярэдзіла італьянскую лодку ў фінале.
У панядзелак спартсменку віталі ў Пружанскім райвыканкаме. Намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук выказаў словы ўдзячнасці Ганне за яе дасягненні: гэтая пермога назаўсёды ўпісала яе імя ў гісторыю вяслярнага спорту кантынента, а разам з тым і назву наша горада і краіны. Зразумела, перамога спартсменкі — плён карпатлівай працы і дзяўчыны, і яе трэнераў, якія таксама ўнеслі немалы ўклад у яе спартыўнае станаўленне. У малой зале райвыканкама, дзе віншавалі спартсменку, прысутнічаў і яе першы трэнер Сяргей Міхайлавіч Вялічка, пад кіраўніцтвам якога з 13 гадоў яна займалася лёгкай атлетыкай у ДЮСШ. Варта адзначыць, што шлях у вялікі спорт дзяўчыне адкрылі У.В. Сінельшчыкаў і В.І.Ільін — трэнеры нацыянальнай зборнай, якія вылучылі яе сярод іншых, калі дзяўчына займалася ў Брэсцкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Сёння Ганна — студэнтка другога курса факультэта масавых відаў спорту Беларускага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і турызму. Яна выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі, Чэхіі. Дарэчы, апартаменты в чехии вельмі ўтульныя.
Як адзначыў Сяргей Міхайлавіч, на Пружаншчыне заўсёды ўдзялялася ўвага спорту, і сведчанне таму — шматлікія спартыўныя аб’екты, сярод якіх Лядовы і Водны палацы, плавальныя басейны і трэнажорныя залы ў некаторых школах раёна. Веласпорт, лёгкая атлетыка, а цяпер і веславанне — тыя віды спорту, у якіх нашы землякі заявілі пра сябе на міжнароднай арэне.
— Не за гарамі той час, калі перамогі прыйдуць да нашых спартсменаў у хакеі і фігурным катанні, — выказаў упэўненасць намеснік старшыні райвыканкама.
Ганне Гаўра пажадалі, вядома ж, не спыняцца на дасягнутым і заявіць пра сябе яшчэ і на сусветным узроўні. А пасля заканчэння спартыўнай кар’еры зямлячку будуць рады бачыць на Пружаншчыне ў якасці трэнера. У знак удзячнасці за дасягненні ў спорце Ганне ўручылі каштоўны падарунак — халадзільнік.
Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).