Среда, 6 ноября 2024

Пружанец Павел Небыт стал первым в беге на 3000 метров на республиканских соревнованиях

1 479

У Брэсце прайшла рэспубліканская лёгкаатлетычная спартакіяда сярод навучэнцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 1996-1997 г.г. нараджэння.

Удала выступілі выпускнікі ДЮСШ №1 горада Пружаны Павел Небыт і Анатоль Бяляеў, якія цяпер займаюцца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву. Так, на дыстанцыі 3000 метраў Павел фінішаваў першым, а Анатоль паказаў чацвёрты вынік і спыніўся ўсяго за крок ад п’едэстала. Свае першыя крокі ў лёгкай атлетыцы хлопцы рабілі ў ДЮСШ №1 пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Чайкоўскага.

Хочацца выказаць падзяку бацькам, а таксама адміністрацыям СШ №5 і Шаняўской СШ за падтрымку сваіх вучняў у імкненнні займацца спортам.

Міхаіл Лукашук, дырэктар ДЮСШ №1.

На здымку: Павел пакуль другі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *