Четверг, 10 октября 2024

Пружанец Иван Степусь стал первым в прыжках в длину на международном турнире

1 581

Два дні ў Брэсце праходзіў 55-ы Міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза Д.М. Карбышава.

У турніры прынялі ўдзел спартсмены з 43 гарадоў сямі краін.

Ва ўпартай барацьбе сярод юнакоў 1998-99 гадоў нараджэння ўпэўненую перамогу ў скачках у даўжыню атрымаў навучэнец гімназіі Іван Стэпусь. Ён паказаў вельмі высокі вынік – 6 метраў 38 сантыметраў. Іван быў чацвёртым і ў бегу на 60 метраў.

Другое месца ў кіданні кап’я заняў былы вучань Шаняўской СШ, цяпер навучэнец вучылішча алімпійскага рэзерву Павел Стогніеў.

Сярод юнакоў 1996-97 гадоў нараджэння нашы хлопцы Павел Небыт і Анатоль Бяляеў хоць і не падняліся на п’едэстал, але паказалі выдатныя вынікі ў бегу на 2000 метраў.

Рыхтавалі спартсменаў трэнеры Валянціна Красько і Сяргей Чайкоўскі.

Міхаіл Лукашук, дырэктар ДЮСШ №1.

На здымку: чэрвень 2012. гімназіст Іван Стэпусь са сваім трэнерам В.А.Красько пасля спаборніцтваў у Мінску.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *