Суббота, 8 февраля 2025

Приятные сюрпризы от «Коммунальника»: своевременное начало отопительного сезона и новые жировки

1 060

Мяркуючы па тэлефанаваннях, што паступілі ў рэдакцыю на мінулым тыдні, пачатак сёлетняга ацяпляльнага перыяду здзівіў многіх гараджан. І справа не толькі ў тым, што батарэі пацяплелі як у жылым сектары, так і ў адміністрацыйных будынках: старт адбыўся без зрываў і няштатных сітуацый. Падзяліцца напрацоўкамі мы папрасілі намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУВП «Камунальнік» В.І.Казлова.котэ

— На запуск ацяплення ў першай палове кастрычніка паўплывала надвор’е: на працягу пяці дзён тэмпература паветра складала +8 градусаў і ніжэй, што і стала падставай для старту ацяпляльнага перыяду,зазначае Віталь Ігаравіч.— Каб пазбегнуць няштатных сітуацый, калі слесары вымушаны хадзіць па дамах, скідваць паветра з батарэй і ладзіць сістэмы, вырашылі правесці падрыхтоўчыя работы загадзя. У выніку раўнамерна запоўнілася сістэма, было адрэгулявана абсталяванне, выключаны розныя недахопы.

— Як у народзе кажуць, можаце, калі захочаце…

— Нашы магчымасці напрамую залежаць і ад тэхнічнага стану ацяпляльнай сеткі горада, выкарыстоўваемых цеплакрыніц. За апошнія гады ён значна палепшыўся, таму і «можам, калі захочам». Напрыклад, істотна павялічыўся працэнт сучасных цепламагістралей, замена якіх паступова вядзецца ўсе папярэднія гады.

Толькі сёлета замест запланаваных да замены ў 6,5 кіламетра цепласетак фактычна было абноўлена 10,5 кіламетра. І самае галоўнае, што такія работы навучыліся рабіць своечасова, не затрымліваць пачатак ацяпляльнага перыяду.

— Летась чакалі марозную зіму, але прагнозы не спраўдзіліся. Сёлета таксама палохаюць моцнымі халадамі.

— Мы не можам расслабіцца ў спадзяванні на лёгкую зіму. Таму выканалі ўсе даведзеныя планы па падрыхтоўцы да работы ў бягучы асенне-зімні перыяд. Да прыкладу, праводзіўся касметычны рамонт жылога сектару: дзе неабходна, мяняўся дах, праводзілася ўшчыльненне стыкаў сцен і гэтак далей. Створаны неабходны запас паліва. Дарэчы, трэба зазначыць, што сёння з агульнага аб’ёму спажываемых энергарэсурсаў мясцовыя віды паліва ўжо складаюць каля 63%. І выкарыстоўваюцца МВП практычна на ўсіх нашых кацельнях.

— Віталь Ігаравіч, напэўна, многія здзівяцца і новаму выгляду «жыровак», якія цяпер утрымліваюць больш інфармацыі. З чым гэта звязана?

— Такое рашэнне было прынята нашым міністэрствам напрыканцы жніўня, зыходзячы з таго, што плацельшчык павінен ведаць больш аб тых паслугах, за якія плаціць. А таксама бачыць, што ўлік вя-дзецца дасканала і аплачваецца толькі спажытае. Разам з тым, цяпер «жыроўка» дае яшчэ больш інфармацыі аб дзяржаўных падыходах па субсідзіраванні камунальных паслуг. Для гэтага ў табліцы спачатку пазначаюцца тарыфы, якія забяспечваюць поўнае аднаўленне эканамічна абгрунтаваных выдаткаў, а побач з імі тыя сумы, якія аплачваюць абаненты рэальна. Такім чынам, поўнае пагашэнне тэхабслугоўвання ўладальніку двухпакаёвай кватэры па сабекошце паслугі абышлося б у 124100 рублёў замест цяперашніх 45300 рублёў. На самым бачным месцы для кожнага абанента прыведзены яшчэ і разліковы кошт асноўных жыллёва-камунальных паслуг. Пры гэтым тут жа пазначаны працэнт субсідзіравання дзяржавай і доля рэальнага ўдзелу спажыўца ў пагашэнні выдаткаў камунальнай службы.

Таксама важным пытаннем з’яўляецца павышэнне камунальнай граматнасці грамадзян. Змясцілі тут дыяграму, якая паказвае спажыванне халоднай і гарачай вады адной сям’ёй па месяцах, што дасць магчымасць зрабіць адпаведныя падлікі і мець магчымасць прыняць меры па эканоміі кубаметраў. Прадстаўлена таксама інфармацыя аб правах і абавязках уладальнікаў нерухомасці.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *