Понедельник, 2 декабря 2024

Приключения в аквапарке, или несколько слов о культуре

3 361

У той выхадны дзень, перад закрыццём, у аквапарк было не ўбіцца. І на хвілінку нават аптымістычна падумалася: няўжо нарэшце хлопцы і дзяўчаты  прамянялі бессэнсоўную тусоўку перад універсамам на карыснае баўленне часу ў аквапарку? Аднак варта было зайсці ў ваду, як мой аптымізм… змыла вадой са стыхійнага “фантана”. Шчаслівы юнак, стоячы пад штучным вадаспадам, трымаў над галавой шлёпанцы сваёй дзяўчыны і накіроўваў на яе патокі вады. Даставалася, вядома, усім…

Прыціскаюся ў куточак да падводных масажаў і разумею, што і тут мне не месца. Не зважаючы на дзяцей і дарослых, хаця, бясспрэчна, большасць у тую нядзелю было ў аквапарку моладзі, эратычна прыліпла да юнака, быццам да выратавальніка, грацыёзная дзяўчына. Вада, канешне ж, крыху хавае відовішча, але ж, прабачце, не спляценне рук і ног…

“Каля водных горак лепш не знаходзіцца”. Відаць, гэта зразумелі ўсе, хто, як я, за кампанію з дзіцём, прыйшлі ў аквапарк. Дужыя хлопцы давалі такога нырца, што вада ляцела ці не да столі, і бамбардзіроўку целамі праводзілі так інтэнсіўна, што да джакузі па вадзе дабрацца было не магчыма. Заставалася адно прыстанішча – сама джакузі. Аднак скіроўваю туды позірк і разумею, што раздзяліць кампанію з горача закаханымі парачкамі не адважуся…

Задавальненне я ўсё ж атрымала, плаваючы ў басейне. А вось чаму мая дачка не хоча больш адна заставацца ў аквапарку, разумею:  няёмка.

Галіна КАЛЯДА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *