Среда, 30 апреля 2025

Призывники, которые получили отсрочку по состоянию здоровья, могут лишиться водительских прав. Проверки начались и в Пружанском районе

2 396

У пачатку бягучага года пракуратурай Брэсцкай вобласці выяўлены выпадкі, паводле якіх рэкамендавана вадзіцеляў прызыўнога ўзросту, якія атрымалі адтэрміноўку ад прызыву па стану здароўя і маюць вадзіцельскае пасведчанне, накіраваць на дадатковае медыцынскае пераасведчанне з мэтай устанаўлення магчымасці кіраваць імі транспартным сродкам.армия

Падчас праверкі высветлілася, што прызыўнікі, прызнаныя нягоднымі да ваеннай службы на падставе медыцынскіх супрацьпаказанняў, пазбягалі выяўлення такіх дыягназаў пры праходжанні вадзіцельскай камісіі. У выніку на Брэстчыне было ўстаноўлена 98 такіх выпадкаў, 60 маладых людзей пазбаўлены ўжо вадзіцельскага пасведчання пасля праходжання дадатковага пераасведчання. Таму ў далейшым падобныя супярэчнасці было вырашана аператыўна выпраўляць, для чаго наладжана цеснае ўзаемасупрацоўніцтва паміж ваеннымі камісарыятамі, медыкамі і ДАІ.

Падставай для перагляду вынікаў вадзіцельскай камісіі з’яўляецца выяўленне некаторых захворванняў у адпаведнасці з пастановай №78 Міністэрства аховы здароўя, пакутуючым якімі нельга не толькі служыць у арміі, але і кіраваць машынай. Гэтак адбываецца і ў нашым раёне: адпаведная інфармацыя паступае з райваенкамата, і адзін жыхар раёна ужо быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў.

Алгарытм наступны:

— ваенкамат па выніках работы прызыўной камісіі накіроўвае ў ЦРБ паведамленне аб прызнанні нягоднымі да службы шэрагу грамадзян;

— медыкі пры выяўленні дыягназаў, якія падпадаюць пад пастанову №78, накіроўваюць інфармацыю ў ДАІ;

— інспекцыя дасылае вызначаным асобам спецыяльныя паведамленні на датэрміновае пераасведчанне.

Тых, хто праігнараваў просьбу прыйсці ў бальніцу, дзяржаўтаінспекцыя аўтаматычна пазбаўляе правоў. На думку намесніка пракурора раёна С.П.Карабцовай, гэта мера вельмі актуальна, бо ў апошні час пачасціліся выпадкі ДТЗ  (у тым ліку і на Пружаншчыне) з удзелам такіх «камісаваных» вадзіцеляў.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *