Понедельник, 28 апреля 2025

Премьерой песни поздравят женщин пружанские «Родники» 8 марта

2 588

Таццяна Навінка, Юлія Жабрун, Вольга Найбіч, Святлана Пракаповіч, Марына Уродніч. Усе яны паспяховыя жанчыны (юрыст, бухгалтар, настаўнік), ласкавыя матулі і любімыя жонкі. А разам — вакальны ансамбль Пружанскага Палаца культуры «Родники», выступленнямі якога так захапляюцца гараджане.

АДКУЛЬ ЖА БЯРУЦЬ свае вытокі пружанскія «Родники»?
Кожная з іх удзельніц рабіла свае першыя крокі на сцэне ва ўзорнай эстраднай студыі. Юля, дарэчы, выступала разам з вядомымі пінскімі «Палескімі зорамі» і іванаўскімі «Палешукамі». Дарэчы, досыць папулярныя услуги бухгалтера.

Неўзабаве час бесклапотнага дзяцінства праляцеў, і дзяўчаты раз’ехаліся па розных гарадах вучыцца. Аднак любоў да песні засталася. Як успамінаюць сёння самі, ім так хацелася спяваць, што пры кожнай сустрэчы з мастацкім кіраўніком Палаца культуры Аленай Лосевай не праміналі звесці гаворку пра магчымасць рэалізаваць сябе ў творчым плане.

— А чаму б і не?! — гаворыць Алена Анатольеўна. — Праўда, не хацелася паўтарацца і ствараць чарговы клон: сольны, харавы ці танцавальны калектыў, якіх на сцэне палаца хапае. І сабрала дзяўчат у адзін  незвычайны ансамбль: яны выконваюць народныя песні ў сучаснай аранжыроўцы.

Трэба аддаць належнае Лосевай: яе задумка ўдалася. Да слова, падчас рэпетыцыі «Родников», на якой я прысутнічала, ад звонкіх галасоў, якія спявалі ва ўнісон, ажно мурашкі па скуры беглі.  
Пакуль маладыя мамы спяваюць, у прамым сэнсе побач непрыкметна падрастаюць іх дзеткі. Марына, напрыклад, успамінае, як бегала на рэпетыцыі з васьмімесячнай дачушкай. А сёння іх дзяўчынкі і хлопчыкі самі просяцца на сцэну: хочуць, як мамы, трымаць у руках мікрафон. Алена Лосева нават песню напісала — «Матулька», падчас выканання якой усе салісткі выходзяць на сцэну з дзеткамі і пяюць ім пра сваю матчыну любоў. Упершыню гэты нумар можна будзе ўбачыць на канцэрце, прысвечаным Дню жанчын.

Нельга забываць, што ўдзельніцы ансамбля — яшчэ і жонкі, і гаспадыні, якія паспяваюць спраўляцца і з усімі хатнімі клопатамі. Мужы мала бачаць іх дома, затое вельмі ганарацца, калі знаёмыя хваляць таленавітых жонак.

ЗА ТРЫ ГАДЫ «Родники» набылі немалую папулярнасць: іх запрашаюць на шматлікія гарадскія мерапрыемствы, яны выступалі ў Польшчы, на абласным конкурсе мастацкай самадзейнасці прынеслі перамогу камандзе Пружанскай аховы. Хаця і пачыналі спяваць дзеля свайго задавальнення, сёння мараць атрымаць вынікі: як мінімум — даць сольны канцэрт, для якога ўжо ёсць досыць насычаная праграма, і заваяваць званне ўзорнага.
Марына Ахрамовіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *