У акцыі «На крок апераджай выпадак!» паўдзельнічалі дзяржаўтаінспектары і работнікі «Белнафтастраху».
У мінулы панядзелак на гарадскіх вуліцах яны праводзілі выбарачнае абследаванне аўтамабіляў на прадмет наяўнасці ў вадзіцеляў дагавора аб абавязковым страхаванні.
Пры наяўнасці адпаведнага дакумента ўручаліся анкеты ўдзельніка конкурсу, вынікі якога плануецца падвесці 30 кастрычніка ў эфіры «Радыё Брэст». Усяго было запоўнена звыш 200 спецыяльных анкет. Аказалася, што без страхавога поліса ні адзін вадзіцель не рызыкнуў выехаць на дарогу.
Фота Сяргея Талашкевіча.