Вторник, 22 апреля 2025

Празднования юбилея Государственной академической хоровой капеллы имени Григория Ширмы прошли и в Пружанах

1 663

Сапраўдным захавальнікам і прапагандыстам народнай музыкі, твораў сучасных кампазітараў, шэдэўраў сусветнай класікі з’яўляецца найстарэйшы харавы калектыў нашай краіны — Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла, якая носіць імя свайго заснавальніка Р.Р.Шырмы.IMG_6147

У лістападзе калектыў адзначыў сваё 75-годдзе. Мерапрыемствы з гэтай нагоды проста не маглі абмінуць Пружаншчыну, якая нарадзіла таленавітага чалавека, стварыўшага знакамітую капэлу.

Заслужаны дзеяч культуры, чарадзей беларускай народнай песні, народны артыст СССР, дасканалы майстар харавога мастацтва — ды ўсіх рэгалій і эпітэтаў, якія заслужана прагучалі ў адрас Р.Р.Шырмы падчас мітынгу каля яго помніка ў дворыку мясцовай дзіцячай школы мастацтваў, не пералічыць. Больш таго, імя Рыгора Раманавіча — быццам своеасаблівы сімвал беларускай культуры, гонар Пружаншчыны. Якім быў шлях да ўсенароднага прызнання — жыццёвы і творчы, згадвалі тыя, хто проста ганарыцца таленавітым земляком, і тыя, хто асабіста быў з ім знаёмы.IMG_6133

Каго-каго, а Р.Р.Шырму на Пружаншчыне памятаюць: тут ла-дзяцца ўрачыстасці з нагоды памятных дат, яго імя ўвекавечана ў назвах вуліцы і школы мастацтваў. Намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец звярнуў на гэта асаблівую ўвагу ўдзельнікаў мітынгу. «Увогуле, у нас паважаюць і любяць сваіх землякоў, а тымі, хто ўпісаў сваё імя ў гісторыю, праславіўшы родны куточак, ганарацца ўдвайне. Такім з’яўляецца і Рыгор Шырма, захаваць памяць пра якога святая справа: кожны народ, кожная нацыя мае права крочыць у наступны дзень, калі ведае і шануе сваю гісторыю, калі маладому пакаленню перадае памяць пра славутых землякоў», — зазначыў Мікалай Пятровіч. IMG_7505_0050

На гістарычную радзіму прыехаў і ўнук Рыгора Раманавіча — Раман Расціслававіч Шырма, які быў шчыра ўдзячны за тую ўвагу, якую аказваюць светлай памяці яго дзядулі, справе ўсяго яго жыцця: «Прыемна, што юбілей капэлы адзначаецца і на яго малой радзіме. Тое, што ён рабіў, было не дарэмным, калі пра яго справы памятаюць і шануюць».IMG_7535_0080

Блізка знаёмы з Шырмай быў А.В.Жураў, сёння ён — прафесар кафедры харавога дырыжыравання Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У яго засталіся добрыя цёплыя ўспаміны пра кіраўніка капэлы, у якой ён пачынаў свой творчы шлях. Больш таго, Рыгор Раманавіч, па прызнанні самаго Аляксандра Васільевіча, з цягам часу стаў для яго родным чалавекам.

— Я рады, што маю магчымасць пабываць на радзіме гэтага вялікага чалавека. І заўсёды гатовы ехаць у любы куточак свету, дзе можна нізка пакланіцца гэтаму Чалавеку з вялікай літары.

Здавалася, Аляксандр Васільевіч можа расказваць пра свайго настаўніка бясконца, але з пружанцамі час дазволіў падзяліцца толькі сціплай часткай успамінаў. «Рыгор Шырма — гэта чалавек-легенда вельмі шырокай і сціплай душы, якім трэба ганарыцца, берагчы ва ўспамінах і песціць памяць пра яго. І дзякуй зямельцы вашай, якая нарадзіла яго!» — зрабіў падагульненне сваёй прамове прафесар.

У гэты дзень Я.С.Малайчук, які ў свой час праявіў ініцыятыву стварыць у Пружанах пры школе мастацтваў музей, прысвечаны жыццядзейнасці Р.Р.Шырмы, правёў для жадаючых экскурсію, падчас якой з непадробнай цеплынёй расказваў амаль пра кожны экспанат і гісторыю, з ім звязаную. У сваю чаргу госці зрабілі свой уклад у папаўненне музея экспанатамі: перадалі некалькі фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны Р.Шырма, і брашуру заключнай праграмы капэлы пад кіраўніцтвам Рыгора Раманавіча.IMG_7570_0115

…Народная песня — тое, што ўсё жыццё цікавіла і прываблівала Рыгора Шырму. Збор і вывучэнне фальклору ён лічыў справай усяго свайго жыцця: шмат беларускіх песень не страцілася, не забылася ў народзе, дзякуючы яму. І сучаснае пакаленне цэніць гэтую заслугу.

Марына Вакульская, фота аўтара і Ірыны Сядовай.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *