Среда, 26 марта 2025

ППК «Зодчий» перешел на «цифру»

3 482

Чытачам “Раённых будняў”, напэўна,  ужо вядома, што ў перыяд з 1 да 14  чэрвеня 2014 года ў  нашым рэгіёне будзе адключана аналагавае тэлебачанне. Іншымі словамі кажучы,  прымаць тэлепраграмы можна будзе толькі ў так званым лічбавым фармаце. А гэта азначае, што карыстацца можна будзе або тэлевізарамі, якія маюць лічбавы цюнер, або, калі ў тэлепрыёмніка няма такога цюнера, — толькі з дапамогай спецыяльнай прыстаўкі да яго.digitaltv

Большасці жыхароў нашага раёна гэтую праблему трэба  вырашаць самастойна: набываць тэлепрыёмнік з убудаваным  цюнерам ці  прыстаўку да старога тэлевізара. Ужо цяпер з новай тэлевежы,  якая пабудавана у Купліне, можна прымаць дзяржаўныя каналы ў лічбавым фармаце.

Сітуацыя ў саміх Пружанах будзе складвацца па-рознаму  — для тых, хто карыстаецца кабельным тэлебачаннем, і для тых, хто не з’яўляецца яго абанентам.

Як запэўнівае старшыня ПВК “Зодчы” Іван Мартынюк, абаненты кабельнага тэлебачання ніякіх перамен практычна не заўважаць. Справа ў тым, што першапачаткова станцыя кабельнага тэлебачання “Зодчы” прымала сігнал у лічбавым фармаце, а затым пераўтварала ў аналагавы, які “чытаецца” ўсімі тэлевізарамі, без якіх-небудзь дадатковых устройстваў і ўбудаваных цюнераў. Гэты сігнал так і будзе трансліравацца далей.  Акрамя таго, з 1 лістапада 2013 года ў той жа сетцы, г.зн. па тым жа кабелі, які заходзіць да абанента, транслююцца і каналы ў лічбавым фармаце. Тыя, у каго ёсць тэлевізары з неабходным убудаваным устройствам, а таксама  тыя, хто набыў лічбавую прыстаўку, могуць ужо глядзець і лічбавыя каналы.

—Цяпер, — зазначае Іван Мартынюк, — мы транслюем             20 каналаў у лічбавым фармаце. У гэты пакет уключаны ўсе нацыянальныя тэлеканалы і дадатковыя, якія могуць адроз-нівацца ад аналагавых. У далейшым іх колькасць будзе павялічвацца.

Як адзначае Іван Аляксеевіч, розніцу ў якасці адлюстравання на большасці тэлевізараў у абанентаў КТБ “Зодчы” могуць вызначыць толькі спецыялісты, таму  тым, хто не можа глядзець тэлеканалы  ў “лічбе”, хвалявацца за якасць паказу не варта.

Мікола Антонаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *