Четверг, 17 апреля 2025

Почти 19 тысяч жителей Пружанского района приняли участие в республиканском субботнике

1 416

Пружанцы і жыхары раёна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку 24 красавіка. Па папярэдніх дадзеных, у гэты дзень было зароблена для пералічэння на рахунак суботніка 60,2 мільёна рублёў. Выраблена прадукцыі і аказана паслуг на 8,6 мільёна рублёў, на 42,1 мільёна рублёў выканана падрадных работ уласнымі сіламі.

На сваіх рабочых месцах працавалі многія калектывы, у тым ліку і будаўнічыя арганізацыі ПМК-21, 22, 29 і ААТ «Пружанырамбуд». Будаўнікі шчыравалі на ўзвядзенні 40-кватэрнага жылога дома ў Пружанах і малочнатаварных фермаў у вёсках.

Разам з тым, значная частка гараджан і жыхароў раёна былі заняты на добраўпарадкаванні зон адпачынку на гарадскім возеры і басейне, а таксама тэрыторыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і гарадскога парку, высаджвалі дрэўцы і кусты каля помніка спаленым вёскам, прыводзілі ў парадак газоны і кветнікі, фарбавалі агароджы і лаўкі.
Быў зроблены рамонт помніка  «Самалёт» ля гарадскога возера, добраўпарадкавана прылягаючая да яго тэрыторыя.

Прынялі дастойны выгляд двары многіх прадпрыемстваў і арганізацый. Увогуле, варта адзначыць, што за адзін гэты дзень наш горад стаў яшчэ больш прыгожым і чыстым, чым быў дагэтуль. Гэта адбылося ў значнай меры і дзякуючы арганізацыі работы па добраўпарадкаванні з боку КУВП «Камунальнік».

На суботніку працавалі і больш чым чатыры тысячы так званых прыцягнутых асоб. У іх ліку пенсіянеры, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцы. Актыўна выйшлі на добраўпарадкаванне  кіраўнікі, работнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама.

Усяго ў суботніку прынялі ўдзел 18920 чалавек.

Цяпер ад усіх нас патрабуецца адно: падтрымліваць наведзеныя парадак і чысціню на працягу ўсяго года.

Ганна Хадарович, Аляксандр Мелеш.

НА ЗДЫМКАХ: работнікі аддзелаў райвыканкама высаджвалі дрэўцы ўздоўж вуліцы Пушкіна і рэчкі Баба; дарожнікі «наводзілі прыгажосць» на мастах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *