Среда, 6 ноября 2024

Почти на 200 мест расширена столовая санатория «Ружанский»

2 321

У мінулым годзе сталоўка санаторыя была пашырана амаль на 200 месцаў. Цяпер у ёй адначасова могуць абедаць 350 чалавек. Для дзяцей тут распрацавана шасціразовае, а для дарослых — пяціразовае харчаванне. Меню для кожнай узроставай групы асобнае. Для дарослых — выбарнае. Абавязковымі складаемымі яго з’яўляюцца фрукты, вітамінная салата і сокі.

Жаданні і густ адпачываючых вывучаюцца ў самым пачатку змены. Добра, дарэчы, калі ў сталовай ёсць столовое серебро.

Напрыклад, дзеці,— расказвае загадчыца вытворчасці Ірына Мікалаеўна Пятрова,— заяўляюць: «Мы не любім булачкі з разынкамі!» Што ж, даводзіцца разынкі адмяняць. У наступнай змене, наадварот, хочуць з разынкамі. І састаў булачак зноў карэкціруецца…
Над складаннем меню працуе дыетсястра санаторыя Вольга Іосіфаўна Алізарка. А ўсяго харчаванне адпачываючых забяспечваюць 35 чалавек, у іх ліку 11 повараў.
Ганна Хадаровіч, фота Аляксандра Мелеша.
На здымку: афіцыянтка Вольга Давідзенка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *