Суббота, 14 декабря 2024

Почему пружанцы ждут автобусы стоя?

2 650

Адсутнасць лавак на аўтобусных прыпынках — праблема ў горадзе не новая. І, мяркуючы па зваротах чытачоў у рэдакцыю, па-ранейшаму застаецца актуальнай…

мых патрэбных і незаменных аксэсуараў вуліц і паркаў. Але галоўная функцыя вулічнай мэблі, бясспрэчна, не ў прыгажосці ці дапаўненні дызайну: яна ў першую чаргу заклікана забяспечыць адпачынак стомленаму чалавеку. Не аднойчы даводзілася бачыць, як, напрыклад, пажылыя людзі ў чаканні гарадскога аўтобуса не знаходзяць нічога лепшага, як прысесці на бар-дзюр. Для старонняга назіраль-ніка, шчыра кажучы, гэта выглядае быццам знявага да людзей старэйшага пакалення, маленькіх дзяцей, хворых… Ну, няўжо нельга паставіць на прыпынку хаця б прымітыўную лаўку? Адпаведныя службы даўно абяцаюць вырашыць гэтае пытанне, але, відаць, абяцанага, як кажуць у народзе, тры гады чакаюць.

Між іншым, не вытрымліваюць крытыкі некаторыя аўтобусныя прыпынкі і па іншай прычыне. Тыя, каму даводзілася чакаць гарадскі транспарт на прыпынку насупраць магазіна «Палявы», разумеюць, пра што гаворка. Для астатніх растлумачу: на прыпынку ёсць два крытыя аўтобусныя па-вільёны, але лаўка толькі на адным з іх выкарыстоўваецца па прамым назначэнні, на лаўку другога можа заскочыць толькі рослы чалавек — яна знаходзіцца на ўзроўні пояса. І справа не ў тым, што вытворцы памыліліся: вырашыць праблему дастаткова элементарна — апусціць «ножкі» павільёна ў зямлю.

Ці збіраюцца  вырашаць  пытанне камунальнікі? Як паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А.В.Бушук, раённы камбінат бытавога абслугоўвання  пачаў ужо рабіць лаўкі — «антывандальныя», якія ўяўляюць сабой дзве бетонныя тумбы з драўлянай перагародкай. Больш за 50 штук ужо чакаюць у «Камунальніку» размеркавання, яшчэ больш 100 лавак будзе зроблена. Мяркуецца, што іх установяць на аўтобусных прыпынках, на якіх няма дзе прысесці. А такіх у горадзе нямала: на вуліцах Кобрынскай, Леніна, Кастрычніцкай… Частка лавак адправіцца ў Ружаны і Шарашова.

— Вулічныя лаўкі з пластыку — не толькі самы танны варыянт, але і зручны, мабільны. І ў той жа час яны маюць істотны недахоп: без намаганняў могуць перано-сіцца на іншае месца, ламаюцца, чым і карыстаюцца хуліганы, і ў ыніку з’яўляюцца недаўгавечнымі, — тлумачыць Аляксандр Вячаслававіч. — Таму лепш  весці закупку лавак у КБА. Дарэчы, хутчэй іх выраб не наладзіш: справа ў тым, што закупіць формы, у якія заліваецца бетонная аснова, у вялікай колькасці камбінат не мае магчымасці: кожная каштуе больш двух мільёнаў рублёў.

І тым не менш, застаецца яшчэ нямала «адкрытых» пытанняў. Напрыклад, не зусім зразумела, чаму не знайшлося прымянення двум павільёнам, якія без патрэбы стаялі каля Лядовага палаца: паводле слоў А.В.Бушука, сёння яны знаходзяцца на тэрыторыі КУВП «Камунальнік».

Не забылі і пра самае «старажытнае» пытанне, калі можна так сказаць: ці з’явіцца лаўка на аўтобусным прыпынку каля Палаца культуры? Замест звыклага: «Ніякія лаўкі там не ўпісваюцца ў агульны інтэр’ер», — пачулі ад Аляксандра Вячаслававіча абнадзейваючае: «Не выключана. Толькі там звычайную лаўку не паставіш — трэба падумаць, якая там была б да месца».

Бясспрэчна, у камунальнай службы хапае іншых, больш важных праблем: замена цеплатрасаў, рамонт жылога фонду… Аднак і з дзясятак гадоў таму падобных пытанняў хапала, але яны не заміналі добраўпарадкаванню нашага горада і вырашэнню пытанняў яго знешняга выгляду.

На здымках: павільён для даўганогіх  насупраць «Палявога» і прыпынак без лавачкі побач з бальніцай.

Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *