Пятница, 23 мая 2025

Почему не все желающие получили путевки в детские лагеря?

1 418

Сваю дачку-школьніцу я запісала на адпачынак падчас другой змены у лагер, што ў в.Руднікі, задоўга да летніх канікул. Зыходзячы з гэтага, разам з мужам запланавалі на лета і свае водпускі. Аднак нядаўна нам паведамілі, што ў спісе адпачываючых прозвішча нашай дзяўчынкі няма. Як такое магло здарыцца і як нам дзейнічаць у далейшым, каб падобная сітуацыя не паўтарылася на наступны год?

Са званка ў рэдакцыю.IMG_9539_2530

 

Вось што адказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.А.Казарэз:

— Дзіцячы лагер у Рудніках у змену можа прыняць усяго 30 чалавек. На другую змену туды запісалася ажно 64 школьнікі, 18 з якіх — вучні пружанскай СШ №3. Вядома, што задаволіць пажаданні ўсіх мы не можам. Таму, каб не было крыўдна вучням іншых школ, прынялі рашэнне выдаваць пуцёўкі ў лагер па адной-дзве, але ў кожную школу. Дарэчы, другая змена аказалася надзвычай запатрабаванай, хаця ў першую змену ў лагеры ў Рудніках пажадалі адпачываць 37 школьнікаў, а ў “Дубку” наогул назіраецца “недабор” – са 120 магчымых там адпачываюць толькі 103 хлопчыкі і дзяўчынкі.

Каб падобнае не паўтарылася на наступны год, безумоўна,  сёлетнія недапрацоўкі будуць улічаны.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *