Істотна змянілася турнірная табліца рэгулярнага чэмпіянату сярод каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. Прычына ў тым, што за ХК «Івацэвічы» гуляў варатар, які не можа адносіцца да статусу іграка-аматара і з’яўляецца нерэгламентным.
На падставе гэтага кіраўніцтва лігі прыняло рашэнне залічыць тэхнічныя паражэнні ХК «Івацэвічы» і зняць па тры ачкі за кожны матч, у якіх гуляў нерэгламентны ігрок. Вырашана дадаць па тры ачкі камандам, якія саступілі ў матчах з удзелам гэтага варатара. Такім чынам, «Пружанскія кіты» дабавілі ў сваю скарбонку два ачкі, паколькі саступілі ХК «Івацэвічы» па булітах.
Вось, як цяпер выглядае верхняя палова турнірнай табліцы:
«Сталкер» (Баранавічы) — 39
«Пружанскія кіты» — 30
«Лунінец» — 23
«Гарынь» (Столін) — 20
«Волат» (Пінск» — 18.
Мікола Архуцік.