Понедельник, 2 декабря 2024

Помочь украинцам без лишних формальностей. Больше 2 тысяч переселенцев получили разрешение на временное трудоустройство в Брестской области

1 878

Паток вымушаных перасяленцаў з Украіны на тэрыторыю Беларусі не слабее. Як паведамляе афіцыйная статыстыка, толькі ў Брэсцкай вобласці ўпраўленнем па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама выдадзена звыш дзвюх тысяч дазволаў на часовае працаўладкаванне ўкраінцаў. Гэтая лічба ўдвая перавышае паказчык усяго 2013 года. Прычым кожная дзясятая сям’я, якая вырашыла застацца на Брэстчыне, пераязджае ў Пружанскі раён. 1-украина-разрывают-флаг

Трэба прызнаць, што наша рэспубліка ўпершыню сутыкаецца з падобнай міграцыяй: практычна ва ўсіх прыезджых адны і тыя ж складанасці ў афармленні. Гэта — адсутнасць неабходных дакументаў, а таксама законныя патрабаванні аб унясенні аплаты за афіцыйнае афармленне або атрыманне сацыяльных ці медыцынскіх гарантый. Зразумела, што сем’і, якія ў першую чаргу ратавалі дзяцей з зоны баявых сутыкненняў на ўсходзе Украіны, менш за ўсё думалі пра даведкі ці збор адпаведнай сумы грошай.

Такая сітуацыя актывізавала розныя грамадскія  аб’яднанні. Дарэчы, сваю работу на Пружаншчыне па зборы грашовых сродкаў і рэчаў праводзіць раённае таварыства Чырвонага Крыжа.

З мэтай захавання і развіцця сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, а таксама аказання дапамогі грамадзянам Украіны, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня падпісаў Указ №420, які прадугледжвае шмат паслабленняў у афармленні прыезджых украінцаў і іх дзяцей. Як паведамляюць у аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі, гэты ўказ уступіў у сілу з чацвёртага верасня. Асноўнымі палажэннямі яго прадугледжаны шэраг ільгот і прэферэнцый. Напрыклад, грамадзяне Украіны, якія прыехалі да нас з Луганскай ці Данецкай абласцей у сувязі з сітуацыяй на іх радзіме, вызвалены ад уплаты дзяржаўнай пошліны за атрыманне дазволу на часовае і пастаяннае пражыванне ў Беларусі, а таксама віду на жыхарства. У дадатак такія грамадзяне маюць права не падаваць дакументы на выдачу гэтага дазволу і вызваляюцца ад аплаты некаторых медыцынскіх паслуг, аказваемых беларускімі арганізацыямі аховы здароўя. І наяўнасць гэтых дакументаў могуць увогуле не патрабаваць супрацоўнікі пагранічных войскаў, якія кантралююць перасячэнне дзяржаўнай беларуска-ўкраінскай мяжы.

Пашырана і кола магчымасцей айчынных наймальнікаў, якія пры працаўладкаванні ўкраінскіх грамадзян вызвалены ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволаў на права працы ў Беларусі. Нагадаем, што раней за кожнага наймаемага работніка арганізацыя павінна была ўносіць да 500 тысяч рублёў. Пры гэтым саіскальнікі вакансій не абавязкова павінны прад’яўляць дакументы аб адукацыі і іншыя даведкі, якія патрабуюцца для іх працаўладкавання. Выкананне гэтых палажэнняў будзе на кантролі аблвыканкама.

Ёсць прыемная навіна і для маленькіх перасяленцаў. Як расказвае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.А.Казарэз, на першае верасня давялося прымаць рашэнне аб лёсе амаль двух дзясяткаў дзяцей, 15 з якіх пайшлі ў школы Пружанскага раёна і чацвёра — у дзіцячыя садкі. Ірына Анатольеўна зазначае, што было прынята рашэнне аб устройстве гэтых маленькіх грамадзян іншай краіны на агульных умовах, як і для беларускіх дзяцей. Цяпер гэта права замацавана ў згаданым Указе Прэзідэнта, адпаведна з якім непаўналетнім грамадзянам Украіны дазволена навучацца ў Беларусі без прадастаўлення адпаведных дакументаў ва ўстановы адукацыі. Гэта датычыцца дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Для падтрымкі вымушаных перасяленцаў на гэту катэгорыю грамадзян распаўсюджаны і дзяржаўныя матэрыяльныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і выплаты па непрацаздольнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі нават у тым выпадку, калі ў іх адсутнічае аб’ектыўная магчымасць прадастаўлення адпаведных дакументаў.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *