Вторник, 14 января 2025

Полковник в отставке: «Как воинской части нужен сильный командир, так и стране нужен сильный руководитель»

1 424

Уладзіслаў Уладзіміравіч Вядмедскі – першы камандзір трубаправоднай брыгады з моманту яе дыслакацыі ў Шчарчове і адзіны афіцэр, які, нягледзячы на расфарміраванне вайсковай часці, жыве ў гэтым  аграгарадку дагэтуль. Чаму? Вось як аб гэтым расказвае сам палкоўнік, за плячыма якога звыш трох дзясяткаў гадоў бездакорнай вайсковай службы, адзначанай  ордэнамі Чырвонай Зоркі і “За службу Радзіме”.IMG_3292

— Магчыма, гэта лёс, — кажа Уладзіслаў Уладзіміравіч. – Але сваю службу ў якасці камандзіра ўзвода я пачынаў менавіта ў Сёмай трубаправоднай брыгадзе, якая ў групе савецкіх войскаў размяшчалася ў той час на тэрыторыі Германіі. Гэтаму вайсковаму падраздзяленню я прысвяціў гады сваёй службы, тут я стаў сапраўдным афіцэрам і паступова рос па кар’ернай лесвіцы. У 1980 годзе, калі брыгаду вывелі ў Саюз, да месца нашай дыслакацыі ў Шчарчове я прыбыў ужо ў якасці камандзіра.

Адразу мы ўзвялі 75-кватэрны жылы дом, як грыбы пасля дажджу,  паступова выраслі новая казарма, вучэбныя карпусы, кацельня, паркавая зона пад тэхніку, склад ГЗМ, палігон, гаспадарчы двор. Былі нават свае кароўнік, свінарнік, птушнік, цяпліцы…

Размеранае жыццё вайскоўцаў пахіснулася з пачаткам 90-х гадоў, калі разваліўся Савецкі Саюз. А змянілася — з прыходам да ўлады дзеючага Прэзідэнта нашай краіны. З гэтага часу пачаў павялічвацца аўтарытэт Узброеных сіл.

Як вайсковай часці патрэбен моцны камандзір, так і краіна мае патрэбу ў моцным кіраўніку. Лічу, што дзякуючы менавіта Прэзідэнту была захавана асноўная база былога ваеннага гарадка пасля расфарміравання нашай часці ў 2004 годзе.

Месца ваенных занялі прадстаўнікі малога бізнэсу: ТАА  “Уніформа”, “БелШпонДрэў”, “ФрутСкладІнвест”. Цяпер там заняты ўсе памяшканні, у якіх шыецца абутак, майструецца мэбля, нарыхтоўваецца агародніна, наладжана вытворчасць металічных вырабаў. Таму і на душы лягчэй: жыццё, спакойнае і мірнае, ідзе сваім чынам. Ды і дабрабыт людзей вырас. Калі, напрыклад, з два дзясяткі гадоў таму “ваенная” пенсія  старшага афіцэрскага саставу складала прыблізна 30 долараў ЗША, то цяпер яна вырасла ў дзясяткі разоў. Што яшчэ трэба чалавеку на заслужаным адпачынку?

Галіна КАЛЯДА,        Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *