Воскресенье, 20 апреля 2025

Покупатели, будьте бдительны! За нарушение санитарных правил в магазинах района составлен 31 протокол за месяц

2 166

На працягу месяца спецыялісты Пружанскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі кантралявалі санітарны стан аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Сёння, калі ўсталявалася спякотнае надвор’е, такое спрыяльнае для актывізацыі ўзбуджальнікаў кішачных інфекцый, гэтае пытанне асабліва актуальнае.продукты

Як паведаміў галоўны ўрач РЦГЭ Э.Л.Лагун, за месяц былі правераны больш чатырох дзясяткаў аб’ектаў, у выніку чаго за выяўленыя парушэнні санітарных правілаў складзены 31 адміністрацыйны пратакол. Сярод самых распаўсюджаных — парушэнне асноўных правілаў суседства харчовых прадуктаў у халадзільным абсталяванні. Такая нядбайнасць дапушчана ў магазінах №99 у Хараве, а таксама ў вёсках Сланімцы і Лінова. У магазінах вёсак Шані і Дабучын гандлявалі кансервамі, не ахалоджваючы іх, а ў Росахах не сачылі за належным тэмпературным рэжымам у халадзільным абсталяванні.

Даволі частымі з’яўляюцца выпадкі неналежнага інфармавання пакупнікоў аб рэалізуемым тавары. Напрыклад, адсутнічалі этыкеткі з неабходнымі для пакупніка звесткамі на расфасаваным сыры, які правяраючыя заўважылі на прылаўках магазінаў у Клепачах. Падобным патрабаваннем грэбавалі ў дачыненні да іншых прадуктаў у Смалянах. А ў Дабучыне, Сланімцах і Кацёлках гандлёвыя цэннікі ўстанавілі на неўпакаваныя вэнджаныя мясныя вырабы.

Не абышлося без выяўлення прадукцыі з тэрмінам прыдатнасці, які ўжо скончыўся,— на гэты раз такія прадукты знайшлі ў кафэ «Мухавец». Пакаранне рублём чакала работ-нікаў магазінаў у Лінова і Клепачах, якія не прайшлі курсавое гігіенічнае навучанне.

Праверка выканання санітарных нормаў працягваецца.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *