Среда, 19 февраля 2025

ПОЕХАТЬ ЗА ГРАНИЦУ ТЕПЕРЬ МОЖНО И БЕЗ ВЕДОМА ОТЦА

2 401

Ведаю, што ў заканадаўства, якое рэгулюе правілы выезду дзяцей з рэспублікі, нядаўна былі ўнесены змены. Як цяпер можна будзе выехаць за мяжу непаўналетнім?
В.М.Карпыза, г.Пружаны.

Адказвае начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС М.М.ПАПКО:
— Сапраўды, раней, калі непаўналетнія  часова выязджалі з Рэспублікі Беларусь з адным з бацькоў, трэба было мець афіцыйны дазвол другога.
Згодна з новымі правіламі,  дазвол  непаўналетні павінен мець толькі пры выездзе за мяжу самастойна ці ў складзе групы без суправаджэння бацькоў. Пісьмовы дазвол трэба засведчваць у натарыуса або ў адказнай асобы аддзялення па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства непаўналетняга, які таксама аказвае такія паслугі, як легализация.

Калі адзін з бацькоў супраць выезду за мяжу яго дзіцяці, то ён мае права абскардзіць гэта ў судовым парадку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *