Пятница, 11 июля 2025

Подробности спасения на Пружанском озере: мальчика откачал житель Санкт-Петербурга

2 902

Нядаўна наша газета паведамляла аб тым, што на гарадскім возеры ў Пружанах суботнім вечарам быў выратаваны хлопчык.

Самы актыўны ўдзел у яго выратаванні прымаў Станіслаў  Весялоўскі — жыхар Санкт-Пецярбурга.
У НАШ ГОРАД Станіслаў Валянцінавіч  прыехаў ужо другі раз, разам з выхаванцамі СДЮШАР №1 Маскоўскага раёна Санкт-Пецярбурга на двухтыднёвыя вучэбна-трэніровачныя зборы, якія праходзілі ў Лядовым палацы. Хакеем займаецца яго сын Аляксей.

Той суботні вечар расійскія госці вырашылі правесці на гарадскім возеры.

— Раптам пачуў крык жанчыны, — успамінае Станіслаў Валянцінавіч. — На бераг выцягнулі з вады  хлопчыка без прыкмет жыцця. Адразу кінуўся да яго і пачаў рабіць штучнае дыханне (некалі ў маладосці я працаваў выратавальнікам у дзіцячым аздараўленчым лагеры). У гэты час другі мужчына рабіў масаж сэрца.
Толькі тады, калі яшчэ адна памочніца паведаміла, што пачаў праслухоўвацца пульс, выратавальнікі ўздыхнулі з палёгкай. Хлопчык, нарэшце, апрытомнеў. А тут падаспела і машына «хуткай дапамогі», якая даставіла яго ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы.

Гэта гісторыя са шчаслівым канцом. А магло ўсё закончыцца зусім інакш, каб не рашучыя і кампетэнтныя дзеянні неабыякавых людзей, у тым ліку і Уладзіміра Пашко, які, як нам паведамілі сведкі таго здарэння, выцягнуў хлопчыка з вады.
Дзякуй вам, добрыя людзі!
Мікола Архуцік.
НА ЗДЫМКУ: С.В.Весялоўскі з сынам Аляксеем.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *