Пятница, 14 февраля 2025

Победителями республиканской спартакиады для сельских жителей стали представители Гродненской области

1 708

На працягу трох дзён у Пружанах праходзіла рэспубліканская спартакіяда для сельскіх жыхароў. Сельскія спартсмены спаборнічалі ў валейболе, міні-футболе, лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, стрытболе, гіравым спорце, перацягванні каната. Лёгкаатлеты выяўлялі мацнейшых у бегу на 100 метраў, скачках у даўжыню з месца, бегу на 400 метраў у жанчын і 800 метраў у мужчын.Спорт_1573

Асноўныя падзеі разгортваліся ў спартыўных залах ДЮСШ №1, аграрна-тэхнічнага каледжа, на гарадскім стадыёне, спартыўных пляцоўках ля Лядовага палаца.

На старт выйшлі каманды ўсіх шасці абласцей рэспублікі. За каманду Брэсцкай вобласці выступалі пружанскія валейбалісткі, лёгкаатлеты, футбалісты.

У спаборніцтвах валейбалістаў перамаглі прадстаўнікі Брэсцкай вобласці, а валейбалістак — Гомельскай. Брастаўчане былі мацнейшымі таксама ў перацягванні каната, а гамяльчане ў міні-футболе. Але найбольшую колькасць перамог атрымалі гродзенцы, якія першынствавалі ў лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, стрытболе, гіравым спорце.Спорт_1538

У агульнакамандным заліку першае месца дасталося камандзе Гродзеншчыны. Прызёрамі спартакіяды сталі  таксама спартсмены Брэсцкай і Мінскай абласцей.

Мацнейшыя каманды ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі, медалямі і грашовымі прэміямі. Узнагароды атрымалі лепшыя ўдзельнікі ў асобных відах спорту.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).

На здымках: узнагароды чакаюць пераможцаў; спаборніцтвы па валейболе і перацягванні  каната.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *