Понедельник, 2 декабря 2024

ПМК-22 и КУПП «Коммунальник» сделали специальные тренажеры для пружанских волейболистов. Аналогов некоторым нет в области!

5 410

Шэфства над сацыяльнымі або спартыўнымі ўстановамі даволі распаўсюджана ў нашым раёне. Аднак пра нейкія прыклады фундатарства ці мецэнацтва чуць даводзіцца вельмі рэдка. На гэтым фоне яскравы прыклад фундатарскай дапамогі паказалі калектывы ПМК-22 і КУВП «Камунальнік».IMG_3689

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў мінулую сераду ў ДЮСШ-1 адбылася перадача зробленых будаўнікамі з падручных матэрыялаў спецыяльных трэнажораў.

ПМК-22 выканала валейбольны трэнажор для адпрацоўкі тэхнікі нападаючага ўдару. Падобнага прыстасавання пакуль няма ні ў адной спартыўнай школе вобласці, нават ва ўстанове алімпійскага рэзерву.

А калектыў КУВП «Камунальнік» падарыў юным валейбалістам трэнажор для адпрацоўкі прыёмаў і тэхнікі звязуючага іграка. Як расказвае галоўны інжынер прадпрыемства С.В.Бабрук, у вырабе былі выкарыстаны адходы труб.IMG_3699

Вось так, праявіўшы фантазію і пэўную кемлівасць, можна зрабіць незвычайны, а галоўнае, вельмі патрэбны падарунак дзецям.

Як заўважыў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, прыемна адзначыць ініцыятыву фундатараў і таму, што валейболу ў нашым раёне ўдзяляецца не столькі ўвагі, як хацелася б. Нагадаем, што некалькі гадоў таму ПМК-22 зрабіла для спартыўнай школы футбольную пляцоўку са штучным пакрыццём.

Цяпер, як спадзяецца начальнік будаўнічай арганізацыі І.П.Нінічук, застаецца чакаць, што і ў валейболе з’явяцца пружанскія «зоркі».

Алег СІДАРЭНКА,                Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *