Понедельник, 2 декабря 2024

Планету ждет «зеленая» революция. А Беларусь?

1 493

Апошнім часам у свеце назіраецца павелічэнне вытворчасці арганічных прадуктаў харчавання. Аб гэтым, дарэчы, сведчаць і ацэнкі экспертаў.

Найбольшай папулярнасцю экалагічна чыстая ежа карыстаецца ў ЗША, Японіі, Еўропе (асабліва Германіі і Італіі, якія не толькі пакрываюць свае ўнутраныя патрэбнасці ў смачнай і здаровай ежы, але і забяспечваюць ільвіную долю сусветнага экспарту біятавараў). Вядома, што такія прадукты харчавання за мяжой каштуюць цяпер у сярэднім на трэць даражэй, чым звычайныя, але становяцца ўсё больш даступнымі дзякуючы ўрадавым субсідыям, спрыяльным падатковым рэжымам для вытворцаў, развіццю спецыялізаваных рознічных сетак і аддзелаў арганічнага харчавання ў звычайных гастраномах.biomorkva1_0

Беларускі спажывец пакуль толькі марыць аб біяпрадуктах, разумеючы, што яны больш карысныя для здароўя, чым тыя, якія атрыманы з дапамогай хіміі. І ўсё ж за імі будучыня, лічаць спецыялісты.

Аб’ём сусветнага рынку арганічнай прадукцыі ўжо цяпер ацэньваецца ў 60 мільярдаў долараў, што складае прыкладна 10% усёй сельгасвытворчасці. Па самых сціплых падліках, да 2020 года ён дасягне 200 мільярдаў долараў. Прычым па «зялёных» тэхналогіях навучы-ліся атрымліваць не толькі агародніну, малако і мяса, а практычна ўсе культуры.

Па прынятых стандартах, арганічная прадукцыя не павінна ўтрымліваць генетычна мадыфікаваных арганізмаў, хімічных кансервантаў, фарбавальнікаў і араматызатараў. Яе атрымліваюць без выкарыстання радыяцыйнай або ўльтрагукавой апрацоўкі, яна не ўтрымлівае сыравіны, вырашчанай з выкарыстаннем пестыцыдаў, хімічных угнаенняў  і іншай аграхіміі.

У нашай рэспубліцы  адзіны афіцыйна прызнаны гарант «натуральнасці» харчовых тавараў — знак «Натуральны прадукт», якім маркіруюцца харчовыя прадукты з 1 чэрвеня 2008 года. Прычым ім могуць забяспечыць этыкеткі як айчынныя, так і замежныя вытворцы. Вось толькі стопрацэнтнай гарантыі, што тавар быў атрыманы па «крыштальна чыстай» тэхналогіі, няма. Няма ў нас пакуль і заканадаўча замацаванага паняцця «экалагічна чысты прадукт» і «натуральны прадукт», таму і адсутнічае крытэрый, па якім вызначаецца яго натуральнасць.

Сёння ў продажы з’яўляецца ўсё больш прадуктаў з прымяненнем розных хімічных кансервантаў, араматызатараў, фарбавальнікаў, іншых дабавак, многія з якіх могуць прывесці да сур’ёзных захворванняў у чалавека.

А як у Еўропе? Там усё проста: лагатып BIO заўсёды суправаджаецца кодам ведамства, якое ажыццяўляла праверку і сертыфікацыю вытворцы.

Вядома, што ў адзін момант адмовіцца ад прымянення на вялікіх плошчах мінеральных угнаенняў і  хімічных гербіцыдаў у рэспубліцы нерэальна. Праўда, яшчэ ў 2012 годзе распрацаваны праект Канцэпцыі развіцця біяарганічнага земляробства, існуе грамадскае аб’яднанне «Экадом», грамадская арганізацыя па сертыфікацыі арганічных прадуктаў «У гармоніі з прыродай». Дарэчы, ёю заснаваны спецыяльны знак, які  атрымліваюць гаспадаркі, якія жадаюць перайсці на арганічную вытворчасць.

Па стану на сярэдзіну мінулага года ў рэспубліцы сертыфікацыю прайшлі больш за дзесяць фермерскіх гаспадарак. У асноўным гэта фермеры, якія займаюцца вырошчваннем ягад і агародніны на плошчах у некалькі гектараў. У арганічную вытворчасць уцягваюцца і адносна буйныя гаспадаркі. Першым цэнтрам вытворчасці экалагічна чыстай прадукцыі стане Мядзельскі раён.

Увогуле, арганічная  вытворчасць даволі працаёмкая і затратная. Прадукцыя, якая атрымліваецца, хутчэй псуецца ў параўнанні з вырашчанай ва ўмовах інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі з выкарыстаннем хімічных угнаенняў. Арганабіялагічнае земляробства можа весціся толькі на ўрадлівых глебах. Калі выкарыстоўваць бедную глебу, то ўраджай будзе вельмі нізкі.

Пры традыцыйнай тэхналогіі мы фарміруем прыбытак за кошт павелічэння ўраджайнасці, зніжэння затрат на адзінку прадукцыі. У арганічнай жа сельскай гаспадарцы мы не трацімся на ўгнаенні і пестыцыды і прадаем прадукцыю даражэй.bio

Нашы парламентарыі ўжо вядуць распрацоўку праектаў законаў аб здаровым харчаванні і арганічным земляробстве. З іх прыняццем арганічнае земляробства атрымае новы штуршок.

Па словах намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Васіля Паўлоўскага, экалагічна чыстая прадукцыя, атрыманая дзякуючы ўкараненню арганічнага земляробства, будзе выкарыстоўвацца ў навучальных і медыцынскіх установах.

А гэта — залог здароўя будучага пакалення.

Безумоўна, арганічным земляробствам можна займацца і на Пружаншчыне. Асабліва гэта датычыцца фермерскіх гаспадарак. А чаму б не паспрабаваць сябе ў новай справе і буйным сельгаспрадпрыемствам?

Мікола Архуцік.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *