Среда, 19 февраля 2025

«Пеўчае поле» сабрала на Пружаншчыне 35 мастацкіх калектываў

2 403

IMG_0551Свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле” другі год запар сабраў на Пружаншчыне аматараў песні.  35 калектываў з Пружанскага, Жабінкаўскага, Бярозаўскага, Баранавіцкага  і Івацэвіцкага раёнаў з’ехаліся, каб паўдзельнічаць у конкурсе, які быў заснаваны ў гонар нашага славутага земляка Рыгора Раманавіча Шырмы.IMG_0474

Урачыстае адкрыццё  адбылося на пляцоўцы перад  музеем-сядзібай “Пружанскі палацык”.  Перад гасцямі выступілі ўдзельніцы студыі моды “Папараць кветка” і навучэнцы ДШМ імя Р.Р. Шырмы. Сцяг свята ўзнялі кіраўнік народнага хору “Вербніца” Іван Іванавіч Гвоздзік і ўдзельніца эстраднай студыі “Меладын”, стыпендыянтка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Трус .IMG_0538

З прывітальным словам звярнуўся да артыстаў і гледачоў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што пружанскай зямлі ёсць кім ганарыцца і што задача маладога пакалення не забываць светлыя справы продкаў, шанаваць памяць.

IMG_0567

Пад акампанемент духавога аркестру ўсе ўдзельнікі свята рушылі па вуліцы Савецкай да сцэны, што была ўстаноўлена ля Палаца культуры. Менавіта там некалькі гадзін працягвалася конкурсная праграма.IMG_0601

Ацэньвалі творчасць калектываў старшыня журы К.І.Панімаш — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Н.С.Більцэвіч —  метадыст па вакальна-харавым мастацтве Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, В.У. Шэпель — дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра, Яцэк Дубіцкі —  дыпламант рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецці культуры”, кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля моладзі Шарашова, Ірына Буланькова —  кіраўнік хору Спаса-Праабражэнскай царквы. IMG_0751

У рэшце рэшт прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам.

У намінацыі “Вакальныя ансамблі з акадэмічнай манерай выканання” (дарослыя):

—духоўны ансамбль ДУА “ДШМ г.Івацэвічы”, кіраўнік Вольга Лайша;

—вакальны ансамбль “Амафор” Рудніцкага СДК, кіраўнік Наталля Карсанюк.IMG_0681

У намінацыі “Дзіцячыя вакальныя ансамблі”:

—вакальны ансамбль старэйшых класаў ДУА “ДШМ імя Р. Шырмы”, кіраўнік Юлія Цясноўская;

—аматарскае аб’яднанне “Жывіца” Новазасімавічскага СДК, кіраўнік Людміла Ляшчынская;

—фальклорная група “Зарнічка” Аранчыцкага СДФ, кіраўнік Кацярына Індрысава.IMG_0647

У намінацыі “Хоры з народнай манерай выканання”:

—народны хор “Вербніца” Пружанскага Палаца культуры, кіраўнік Іван Гвоздзік;

—народны хор “Чырвоны гваздзік” Пружанскага Палаца культуры, кіраўнік Святлана Машкала;

—народны хор “Скарбніца” Жабінкаўскага ГДК, кіраўнік Ілья Учаеў.IMG_0687

У намінацыі “Фальклорны калектыў”:

– народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Аранчыцкага СДФ, кіраўнік Таццяна Пушко.

У намінацыі “Вакальныя ансамблі з народнай манерай выканання”:IMG_0697

– народны ансамбль народнай песні “Заранак” Бярозаўскага ГДК, кіраўнік Алена Говін;

– вакальная група Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу, кіраўнік Аляксандр Барысевіч;

– народны ансамбль песні “Жемчужина” Жамчужненскага СДК (Баранавіцкі раён), кіраўнік Ю.Самар;

– вакальная група “На-дзея” Сланімцоўскага СК, кіраўнік Міхаіл Шайнюк;

– вакальная група Бакунскага СК, кіраўнік Ніна Рогач.IMG_0725

У намінацыі “Вакальныя ансамблі з народнай манерай выканання. Сучасная апрацоўка”:

– народны вакальны ансамбль “Ліцвіны” Зеляневіцкага СДК, кіраўнік Сяргей Більшэвіч;

– ансамбль народнай песні “Медуніца” Маравільскага СДК, кіраўнік Людміла Кацэня;

– вакальная група “Пружаначка” Сонечнага СДК, кіраўнік Святлана Гамшэй;

– вакальная група “Забава” аўтаклуба, кіраўнік Святлана Карповіч.IMG_0749

У намінацыі “Салісты” (дарослыя):

– Ганна Казлоўская, Шаняўскі СК;

—Ядвіга Каляда, Аранчыцкі СДФ;

– Кацярына Мандрысава, Аранчыцкі СДФ.IMG_0739

У намінацыі “Салісты” (дзеці):

– Іна Рыпінская, Варанілавіцкі СДК.

Пакуль журы вызначала пераможцаў, пружанцам было прапанавана выступленне знакамітага народнага тэтра народнага гумару “Спораўскі акалот”.IMG_0664

Усе ўзнагароджаныя калектывы атрымалі дыпломы свята-конкурсу вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле” і падарункі.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *