Воскресенье, 8 декабря 2024

Первые посетители остались довольны посещением Водного дворца в Пружанах

3 656

Лядовы і Водны палацы размешчаны побач. Для пружанцаў яны не толькі ўяўляюць сабой гонар, але і сталі цэнтрам для заняткаў спортам і фізкультурай.

Да слова, Пружаны — другі ў нашай вобласці райцэнтр, дзе з’явіўся плавальны басейн з аквапаркам. Але, як сцвярджаюць спецыялісты, аналагаў нашаму няма ў Беларусі.

Акрамя гардэроба і буфета, на першым паверсе размясціўся магазін спартыўнага інвентару і аксесуараў, а таксама саўна (адначасова яе можа наведаць да 20 чалавек). Сам 25-мятровы басейн з шасцю дарожкамі, аквапарк з воднымі атракцыёнамі, зала сухога плавання знаходзяцца на другім паверсе спартыўнага аб’екта.
Дарэчы, каб максімальна паменшыць ачыстку вады хлораўтрымліваючымі сродкамі, яе праводзяць у басейне з дапамогай ультрафіялетавых лямпаў. У наведвальнікаў Воднага палаца таксама ёсць магчымасць пагуляць у більярд і наведаць трэнажоную залу, для якіх адведзена месца паверхам вышэй. Трыбуны, якія выходзяць у залу для плавання, будуць запаўняцца праз фае.

Сёння аддзяленне ДЮСШ №2 па плаванні, якое адкрылася ў Водным палацы, праводзіць набор дзяцей 2002-2003 гадоў нараджэння. Усяго каля 120 чалавек атрымаюць магчымасць займацца гэтым спортам. Заняткі з імі будуць праводзіць чатыры кваліфікаваныя трэнеры. Але наведаць новую ў горадзе спартыўную ўстанову могуць усе жадаючыя: прапануецца як пагадзіннае атрыманне паслуг, так і абанементнае наведванне. Дарэчы, у басейне таксама ўсталяваны душевые кабины.

Мяркуючы па водгуках тых, хто ў першыя дні працы Воднага палаца паспеў у ім пабываць, наведвальнікаў там становіцца ўсё больш.
Марына Вакульская, Александр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *