Удзельнікамі міжнароднага конкурсу «Аванці», які праходзіў у Мінску, стала і народная студыя моды «Папараць-кветка», кіраўніком якой з’яўляецца В.М.Лапука.
Абедзве калекцыі — «Васільковае неба» і «Паланэз», якія прадставілі пружанскія юныя мадэльеры, былі адзначаны прызавымі месцамі: дыпломамі І і ІІ ступені.
Галоўным падарункам для хлопчыкаў і дзяўчынак стаў прыз ад рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка» — фотасесія. Паводле слоў рэдактара часопіса, фотаздымкі дзяцей у касцюмах будуць выкарыстаны для стварэння календара.
Марына Вакульская.